Нацыянальны дзень інфармавання аб дзейнасці бібліятэк

19 мая ў Мінску на пляцоўцы БНТУ адбыўся фестываль “Горад і кнігі”, у рамках якога прайшоў Нацыянальны дзень інфармавання аб дзейнасці бібліятэк. На адной з пляцовак прадставілі сваю дзейнасць беларускія ўніверсітэты-партнёры міжнароднага праекта “Сэрвісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк Арменіі, Малдовы і Беларусі сродкамі развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк”, якія падсумавалі сваю працу за 2 гады. Госцем мерапрыемства стаў адзін з кіраўнікоў дадзенага праекта – Джэры Гуллэн (Германія), які падзякаваў беларускім партнёрам за актыўную працу ў мадэрнізацыі бібліятэк і за цёплы прыём.

Супрацоўнікі і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прапанавалі гасцям выставы кніг, майстар-клас па ткацтве (правяла Ірына Яўгенідзэ), маляванне шаржаў і стварэнне карцін пяском (студэнты педагагічнага факультэта).

Таксама адбылася прэзентацыя паэтычных зборнікаў «Ад зачыненай брамы» дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін Ганны Крофты (Аўчыннікавай)  і «За небакраем» студэнткі філалагічнага факультэта Аліны Паўлоўскай. Музычна-паэтычная імпрэза, зладжаная студэнтамі філалагічнага, педагагічнага факультэтаў і факультэта мастацтваў і дызайну, стала яркім дапаўненнем мерапрыемства.

Госці фестывалю змаглі пазнаёміцца з дзейнасцю беларускіх выдавецтваў, набыць разнастайныя кнігі, асабліва шырока была прадстаўлена дзіцячая літаратура, даведацца пра дзейнасць Нямецкага дзіцячага онлайн універсітэта імя Гётэ. Для дзяцей былі арганізаваны некалькі пляцовак: чытанне казак, стварэнне горада з паперы, маляванне і многае іншае. Акрамя гэтага можна было набыць памятныя сувеніры з дрэва і цацкі ручной работы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Источник:

Отдел библиотечных информационных технологий

 




Сайт президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Вестник ГрГУ Национальная библиотека Электронная библиотека диссертаций Научная библиотека БНТУ